Куфэрак Віленшчыны

Гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага краю. Выдаецца з кастрычніка 2000 ў Маладзечне на беларускай мове неперыядычна

Змяшчае матэрыялы, прысвечаныя краязнаўству, гісторыі, фальклору, этнаграфіі, станаўленню асветы на Віленшчыне, прапагандуе творчасць мясцовых пісьменнікаў і мастакоў. Кожны нумар прысвечаны пэўнай гістарычнай асобе або роду Віленшчыны.

З 2000 па 2008 г. выйшла 13 нумароў.

Часопіс «Куфэрак Віленшчыны» ўважае мову ва ўсіх формах яе бытавання нацыянальным скарбам і помнікам культуры беларускага народа. Культурна-гістарычная скіраванасць нашага выдання абавязвае нас зберагаць графічныя, правапісныя і лексіка-граматычныя асаблівасці мовы публікаваных матэрыялаў.

Меню